Архіпастыры, якія прынялі ўдзел у святкаванні 30-годдзя Беларускага Экзархату, сустрэліся з мітрапалітам Філарэтам

30 верасня 2019

top.jpg

29 верасня 2019 года ўдзельнікі ўрачыстасцяў з нагоды 30-годдзя Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату сустрэліся з мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым) — адным з ініцыятараў утварэння Беларускага Экзархату, а цяпер ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні. Удзел у ёй прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; архіепіскап Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій, а таксама епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, асабісты сакратар мітрапаліта Філарэта.

Архіпастыры выказалі ўладыку Філарэту сардэчную глыбокую падзяку за падзвіжніцкае служэнне Госпаду і Яго Святой Царкве на зямлі Белай Русі.

Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён паднёс мітрапаліту Філарэту ў дар сваю кнігу «Катэхізіс. Кароткі даведнік па праваслаўнай веры».

Мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін у адпаведнасці з указам Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя ўручыў мітрапаліту Філарэту вышэйшую ўзнагароду Украінскай Праваслаўнай Царквы — ордэн прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх I ступені. Гэтай узнагароды ў гэты дзень быў удастоены і мітрапаліт Павел.

Church.by

Фотарэпартаж