«Бацюшкам года — 2018» стаў свяшчэннік з Гомеля

01 студзеня 2019

vGbp87TKY94.jpgПадведзены вынікі конкурсу «Бацюшка года — 2018», праведзенага на тэрыторыі краін СНД. У гэтым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама, паведамляе Favor.by.

Святар узначальвае інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі. У гэтай якасці ён удзельнічаў у грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва» ў 2012 годзе, стаўшы адным з пераможцаў з праектам «Тэлеканал "Праваслаўны Гомель"». Цяпер перадачы гэтага тэлеканала можна ўбачыць на сайтах Гомельскай епархіі і тэлестудыі «Фавор».

Арганізатары конкурсу «Бацюшка года — рэдакцыя інфармацыйна-асветніцкага партала «Прыходы» у партнёрстве з Фондам падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятыў «Соработничество». Конкурс праходзіць штогод у групах сацыяльных сетак «ВКонтакте» і Facebook.

Мэта конкурсу — выяўленне ініцыятыўнага святара, які праявіў актыўнасць у міжнародным грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва» ў якасці стваральніка праекта і атрымаў найбольшую падтрымку прыхільнікаў на інтэрнэт-платформе калектыўнага фінансавання «Пачынанне».

Church.by