Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правядуць міжнародную канферэнцыю
30 кастрычніка 201931 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачысты акт, прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года. Праграма ўрачыстага акту будзе апублікавана дадаткова.
На наступны дзень, 1 лістапада 2019 года, у Мінску адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў Беларусі. ХІХ-ХХ стагоддзі».
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца ўсебаковае асэнсаванне значэння Праваслаўнай Царквы ў кантэксце гістарычнага, рэлігійнага і культурнага развіцця Беларусі і ўсходнеславянскіх дзяржаў.
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Мінская духоўная акадэмія.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, Расіі і Украіне
- Значэнне Полацкага сабора 1839 г. у захаванні рэлігійных і культурных каштоўнасцяў беларускага народа
- Агульнаславянскае адзінства ў рэлігійнай, грамадска-палітычнай і філасофскай думцы Беларусі, Расіі і Украіны
- Духоўна-культурная спадчына ўсходнеславянскага свету
- Праваслаўе і развіццё нацыянальнай культуры беларускага народа
- Дыялог дзяржавы і Царквы па праблемах духоўна-культурнага развіцця грамадства
- Царкоўна-грамадскія адносіны: асноўныя тэндэнцыі і шляхі развіцця
- Навука і рэлігія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства
- Рэлігійная і свецкая адукацыя: агульныя гуманістычныя арыенціры
- Хрысціянскія каштоўнасці і праблемы духоўна-маральнага выхавання асобы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, праваслаўныя святары, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскія дзеячы, аспіранты, магістранты, студэнты.
Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў.
Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў інфармацыйным лісце.