Беларуская Праваслаўная Царква працягвае аказваць дапамогу пацярпелым падчас акцый пратэсту

15 жніўня 2020

top.jpg

Кіруючыся запаведдзю Хрыста аб любові да бліжняга, неаддзельнай ад любові да Бога, святары і вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы аказвалі і працягваюць аказваць дапамогу людзям, затрыманым і пацярпелым у ходзе праведзеных за апошні тыдзень пратэстных акцый у краіне.

У горадзе Мінску створана група валанцёраў з удзельнікаў дабравольніцкага руху храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (каардынатар Жанна Буйневіч, тэл.+375 29 7 100 103 МТС). Валанцёры прымаюць ад усіх зацікаўленых асоб інфармацыю аб неабходнай дапамозе людзям, якія атрымалі падчас акцый траўмы і апынуліся ў бальніцах, а таксама ўсім, вызваленым з ІЧУ на Акрэсціна і ў Жодзіне. Праваслаўныя валанцёры збіраюць неабходныя медыкаменты, прадукты і сродкі гігіены і перадаюць у бальніцы і сваякам, якія дзяжураць ля ІЧУ.

Пры мінскай бальніцы хуткай дапамогі (БХМД) працуе капліца, прыпісная да храма свяціцеля Лукі Крымскага. Там на месцы аказваецца духоўная дапамога і падтрымка сем'ям пацярпелых. Пацыентаў у аддзяленні, пры жаданні з іх боку, прычашчаюць Святых Хрыстовых Тайн.

Усім, хто жыве ў нястачы, аказваюць духоўную дапамогу і падтрымку і ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім анкадыспансэры.

Дарагія браты і сёстры, калі вам патрэбна дапамога або вы хочаце дапамагчы-тэлефануйце ці пішыце:

+375 29 7 100 103 (мтс)

diaconia.by@gmail.com

Church.by