Беларускі святар-відэаблогер стаў пераможцам конкурсу рэсурсаў Царквы ў сацыяльных медыя

01 лістапада 2018

top.jpg

З 28 па 31 кастрычніка на базе падмаскоўнага пансіяната «Клязьма» адбыўся VIII Міжнародны фестываль «Вера і слова». У рабоце фестывалю прынялі ўдзел больш за 550 дэлегатаў, у тым ліку — 183 прадстаўнікі епархій Рускай Праваслаўнай Царквы.

Суарганізатарамі фестывалю выступілі Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ і прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Найважнейшым мерапрыемствам у праграме фестывалю стала

 сустрэча ўдзельнікаў фестывалю са Свяцейшым Патрыярхам Кірылам у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля 30 кастрычніка.

У рамках фестывалю «Вера і слова» прайшоў конкурс рэсурсаў Царквы ў сацыяльных медыя. Другое месца ў намінацыі «Блог святара на YouTube» заняў клірык Мінскай епархіі іерэй Аляксандр Кухта, аўтар і вядучы відэаблога «Batushka адкажа»

Варта адзначыць, што першае месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.

Блог «Batushka ответит» працуе з 2016 года і з'яўляецца праектам місіянерскай лабараторыі пры Мінскай духоўнай акадэміі.

Патрыярхія.ru / Church.by