Дзякуючы Гомельскай епархіі, Чырвонаму Крыжу і мясцовым уладам у сіраты-калясачніцы Марыі Кажамякінай з'явіўся гусенічны пад'ёмнік

30 мая 2018

top.jpg

Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Гомельская епархія і адміністрацыя Навабеліцкага раёна Гомеля аб'ядналіся ў агульнай дабрачыннай справе і набылі гусенічны пад'ёмнік для сіраты і інваліда першай групы Марыі Кажамякінай.

Урачыстая перадача пад'ёмніка адбылася ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля. Дар Машы ўручыў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. На ўручэнні прысутнічалі старшыня абласной арганізацыі БТЧК Ала Смаляк і намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Алена Копа.

Пасля няўдалай аперацыі на пазваночніку, якую правялі ў Германіі, Марыя Кажамякіна прыкавана да інваліднай каляскі. Маці памерла, калі дзяўчынцы было ўсяго 10 гадоў. Цяпер пра Машу клапоцяцца дзядуля і бабуля — 75-гадовы Васіль Мікалаевіч разам з жонкай Надзеяй Іванаўнай. Гусенічны пад'ёмнік дапаможа апекунам вывозіць унучку на шпацыр.

Гомельская епархія / Church.by