Дабрачынны турнір па міні-футболе на кубак Георгія Перамаганосца прайшоў у Нясвіжы
15 мая 2017Па благаславенню епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія 12 мая 2017 года ў горадзе Нясвіжы прайшоў дабрачынны турнір па міні-футболе на кубак святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца».
Асноўнымі арганізатарамі турніру выступілі місіянерскі аддзел Слуцка-Салігорскай епархіі, прыход храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа, Моладзевы цэнтр горада Нясвіжа і дзяржаўная ўстанова «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Нясвіжскага раёна».
Падтрымку ў правядзенні турніру аказалі аўтамабільная супольнасць «НАС», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Нясвіжская гімназія», нясвіжская майстэрня «Ёлкі-палкі».
Уражаннямі дзеліцца кіраўнік місіянерскага аддзела Слуцка-Салігорскай епархіі, клірык Георгіеўскага прыхода іерэй Павел Фокін:
— У турніры прымалі ўдзел 6 каманд з розных гарадоў нашай краіны. Самы доўгі шлях пераадолелі госці з Бабруйскай епархіі пад кіраўніцтвам іерадыякана Паўла Жураўскага, клірыка Мікольскага кафедральнага сабора. Гэтая каманда дайшла да паўфіналу, заняўшы ганаровае трэцяе месца! Таксама сваёй гульнёй нас парадавалі каманды з Клецка, Гарадзеі ну і, вядома, аматарскія каманды з самога Нясвіжа.
Праводзілася спартыўнае спаборніцтва дзеля таго, каб дапамагчы маленькай несвіжанцы пачуць гэты свет. У 2,5 года Марыі Бянько паставілі дыягназ «двухбаковая хранічная нейрасэнсорная глухаватасць 4-й ступені». За два тыдні неабходна было тэрмінова правесці лячэнне і купіць спецыяльны дзіцячы слыхавы апарат, каб паспець да таго моманту, калі дзіця канчаткова страціць магчымасць чуць.
— Час ішоў супраць нас, але мы вырашылі пазмагацца з ім! І нам удалося! Прама на футбольнай пляцоўцы 12 мая горад Нясвіж убачыў пераможцаў — імі апынуліся ўсе тыя, хто папрацаваў дзеля гэтай добрай справы. Усе, хто гуляў у мяч, хто стаяў ля пульта з апаратурай, хто фатаграфаваў, танцаваў або проста прыйшоў пазаўзець! Разам яны дапамаглі сабраць астатнюю патрэбную суму і прама на стадыёне падчас узнагароджання ўручылі сабраныя сродкі сваякам дзяўчынкі! — кажа айцец Павел.
Пераможца турніру стаў вядомы ў самым канцы пасля напружанай барацьбы, у серыі пасляматчавых пенальці.
Каманда Нясвіжскага педагагічнага каледжа імя Якуба Коласа заняла першае месца і атрымала галоўны прыз турніру — кубак святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца.
Кожная каманда-ўдзельніца атрымала торт і памятныя стыкеры.