Больш за 100 пацыентаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны атрымалі калядныя падарункі

10 студзеня 2018

top.jpg

У светлыя дні Святак гомельскае сястрыцтва міласэрнасці ў гонар вялікамучаніцы Варвары падзялілася радасцю аб Хрысце, Які нарадзіўся, з пацыентамі Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны.

Па сталай традыцыі акцыя «Калядны падарунак», якая праводзіцца сёстрамі, дапамагла хворым адчуць атмасферу свята: ніхто не быў абдзелены ўвагай.

Больш за 100 пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў аддзяленнях дзіцячай і дарослай гематалогіі, імунапаталогіі і афтальмалогіі, у гэты дзень атрымалі салодкія падарункі і цацкі, а таксама віншавальныя паштоўкі, вырабленыя ўручную навучэнцамі малодшых класаў гомельскай школы № 15 у ходзе акцыі «Дзеці віншуюць дзяцей». 

Гомельская епархія / Church.by