Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
07 красавіка 2020У перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, выкліканай каронавірусам, Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы акумуляваў усе свае сілы на дапамогу лячэбным установам і медыкам.
Так, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру было перададзена дыхальнае абсталяванне (канцэнтратар кіслароду). Таксама Сінадальны аддзел сумесна з кампаніяй Бургер Кінг перадаў 30 гарачых абедаў для лекараў 6-га корпуса, якія займаюцца лячэннем пацыентаў з пнеўманіяй і не могуць пакідаць будынак.
Старшыня Сінадальнага аддзела протаіерэй Кірыл Шолкаў распавёў, што ў планах перадача некалькіх апаратаў ШВЛ у рэанімацыйнае аддзяленне анкадыспансера.
Акрамя гэтага, валанцёры дабравольніцкага руху храма іконы Божай Маці «Усецарыца» сумесна са студэнтамі-медыкамі арганізавалі пашыў шматразовых масак для ўрачоў дыспансера.
Усе хто можа аказаць дапамогу добраахвотніцкаму руху ў гэтай богаўгоднай справе, могуць звяртацца ў кол-цэнтр руху.