Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі рэцыркулятары паветра
22 красавіка 202022 красавіка прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы перадаў РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча 5 рэцыркулятараў паветра.
Абсталяванне прызначана для ачышчэння паветра ў памяшканнях ад хваробатворных мікраарганізмаў, што дазволіць зрабіць знаходжанне пацыентаў і персаналу ў медцэнтры больш бяспечным.
РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча рыхтуецца прымаць на рэабілітацыю пацыентаў пасля выпіскі са стацыянара, дзе яны праходзілі лячэнне ад каронавіруснай інфекцыі.