Царква заклікае да малітвы аб упакаенні мітрапаліта Філарэта
13 студзеня 2021Ва ўсіх храмах Беларускага Экзархату здзяйсняюцца памінальныя богаслужэнні аб упакаенні памерлага днямі Спадара і Айца нашага Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта..
Любячая ўладыку паства павялічыла сваё келейнае правіла чытаннем Псалтыры, заупакойных канонаў, акафіста аб памерлым і асаблівай малітвы.
У дні развітання і асабліва на працягу 40-дзённага памінання і далей благаслаўляецца тварыць кароткія малітвы на працягу дня (пра сябе або ўслых): «Упакой, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго, памерлага днямі мітрапаліта Філарэта», або поўную: «Упакой, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго, памерлага днямі мітрапаліта Філарэта, і выбач яму ўсякае саграшэнне свядомае і несвядомае, і спадобі Царства Нябеснага».
Нагадаем, што ў дзень пахавання блажэннаспачылага Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 15 студзеня 2021 года, у храмах і манастырах пройдуць памінальныя богаслужэнні, якія завершацца пахавальным звонам.
Асаблівыя заўпакойныя вызначана здзейсніць 20 студзеня (9-ы дзень) і 20 лютага (40-ы дзень).
Малітва аб упакаенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (для хатняга/келейного правіла) апублікавана на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы.