Малітва аб упакаенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (для хатняга/келейнага правіла)

13 студзеня 2021

top.jpgПамяні, Госпадзі Божа наш, у веры і надзеі на жыццё вечнае нядаўна памерлага раба Твайго Спадара і Айца нашага Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта, бо Ты Добры і Чалавекалюбны. Аслаб, адпусці, прабач усе грахі яго свядомыя і несвядомыя, і са святымі тваімі, як Шчодры, упакой. Бо няма чалавека, які б жыў і не саграшыў, бо Ты адзін толькі без граху, праўда Твая — праўда навекі і слова Тваё — ісціна, і Ты — адзіны Бог міласцей і шчодрасцей, і чалавекалюбства, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.