Царкоўна-грамадская рада пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускіх царкоўных спеваў запрашае архіерэйскія хоры да ўдзелу ў фестывалі
24 лютага 2021Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў 2021 годзе праходзіць Патрыяршы Міжнародны фестываль «Святло Хрыстова» сярод архіерэйскіх хораў Рускай Праваслаўнай Царквы.
Фестываль праводзіцца ў тры этапы:
Першы этап — завочная форма (праводзіцца па відэазапісах). Прымаюцца відэазапісы трансляцый богаслужэнняў з храмаў Рускай Праваслаўнай Царквы з удзелам хораў.
Другі этап — завочная форма (праводзіцца па відэазапісах). Праходзіць па выніках першага этапу. Прымаюцца відэазапісы канцэртных выступленняў хораў, якія прайшлі ў другі этап фестывалю.
Трэці этап — вочная форма. Удзел у богаслужэннях ў адным з Кафедральных сабораў горада Масквы і ўдзел у гала-канцэрце ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля горада Масквы. Дата правядзення — Дзень народнага адзінства ў свята Казанскай іконы Божай Маці 4 лістапада.
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і падаць заяўку на электронную пошту Царкоўна-грамадскай рады пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускіх царкоўных спеваў: pravpenie@gmail.com у тэрмін — па першым этапе да 1 красавіка, па другім этапе да 1 чэрвеня.
Відэазапіс трансляцыі богаслужэння рэкамендуецца перасылаць у поўным аб'ёме ўсёй службы, гэта можа быць, як Літургія, так і ўсяночнае трыванне. Канцэртнае выкананне не менш як 15 хвілін і без абмежавання па часе.
Па выніках фестывалю ўсе харавыя калектывы будуць адзначаны спецыяльнымі Граматамі.
Відэазапісы ўсіх хораў будуць знаходзіцца ў агульным доступе на You-tube канале Царкоўна-грамадскай рады.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на сайце Царкоўна-грамадскай рады пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускіх царкоўных спеваў.