Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў адбыўся на Гродзеншчыне
10 мая 20177-9 мая 2017 года па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на тэрыторыі Гродзенскай епархіі ў зоне адпачынку «Аўгустоўскі канал» прайшоў Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў.
У рамках злёту адбыліся трэніроўкі па скаўтскаму майстэрству, набажэнствы, духоўныя гутаркі са святарамі, экскурсіі па гродзенскім фартам часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у злёце прынялі падлеткі (ад 12 гадоў) з Гродна, Мінска, Віцебска, Магілёва і Рэспублікі Літва.