-
Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правялі сумесную канферэнцыю
02 лістапада 20191 лістапада ў Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў Беларусі. ХІХ-ХХ ст.» Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.
падрабязна » -
02 лістапада 2019
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», цалкам прысвечаны жыццю і царкоўнай дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна »