Дэлегацыя Беларускага Экзархату прыняла ўдзел у VIII агульнацаркоўным з'ездзе па сацыяльнаму служэнню

20 кастрычніка 2018

IMG-8ee415d6d4695d1eff4cdec8e9e9f788-V.jpg

Калі царкоўны сацыяльны работнік кіруецца толькі знешнімі ўстаноўкамі і правіламі, здзяйсняючы справы міласэрнасці без унутранай малітвы, то ён можа прынесці больш шкоды, чым карысці, сказаў епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман на пропаведзі ў Марфа-Марыінскай абіцелі міласэрнасці 17 кастрычніка 2018 года, у дзень пачатку найбуйнейшага царкоўнага сацыяльнага форуму.

Праца VIII агульнацаркоўнага з'езда па сацыяльнаму служэнню працягнулася па секцыях у Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце. Увечары 17 кастрычніка адбылася сустрэча ўдзельнікаў са старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню епіскапам Арэхава-Зуеўскім Панцеляіманам. Падчас сустрэчы ўдзельнікі саборна памаліліся аб здароўі пацярпелых і спачыне загінуўшых у трагедыі ў Керчы. У з'ездзе прымаюць удзел прадстаўнікі 167 расійскіх і 24 замежных епархій.

— За апошнія гады зроблена вельмі шмат: у Царкве актыўна развіваецца сацыяльная работа. У ёй з'явіліся арганізаваныя формы дапамогі, узрасла колькасць царкоўных сацыяльных работнікаў, — сказаў ва ўступным слове сустрэчы епіскап Панцеляіман. — Але мне здаецца вельмі важным памятаць, што галоўнае ў нашым сацыяльным служэнні не тэхналогіі і методыкі, а любоў, шчырая, хрысціянская. Без яе наша служэнне нельга назваць царкоўным.

Епіскап Панцеляіман таксама нагадаў, што калі ў сацыяльным служэнні развіваць толькі знешнія формы, клапаціцца аб колькасці апекаваных людзей і валанцёраў, то карысці ад такой працы будзе не вельмі шмат.

— Сацыяльнае служэнне Царквы — гэта служэнне любові, таму перад намі стаіць задача не толькі развіваць формы служэння, але і так іх выкарыстоўваць, каб мы самі станавіліся бліжэй да Бога. Каб гэта не шкодзіла нам, не перашкаджала выконваць галоўную запаведзь, а дапамагала нам, — адзначыў вікарый Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

Ён нагадаў кіраўнікам епархіяльных сацыяльных аддзелаў, што кожны работнік, які прыходзіць у Царкву здзяйсняць справы міласэрнасці, павінен напаўняцца яшчэ большай любоўю, станавіцца святлом для іншых людзей. Старшыня Сінадальнага аддзела таксама падкрэсліў, што сацыяльнае служэнне павінна прыносіць радасць і кіраўнікам, і супрацоўнікам, і тым, каму аказваецца дапамога.

— Наша справа павінна быць не славеснай пропаведдзю, а пропаведдзю хрысціянства, якая павінна яўляць боскі вобраз, — сказаў епіскап Панцеляіман. — Чалавек атрымлівае інфармацыю не толькі праз словы, але і праз нашы асобы, інтанацыю, паводзіны, уменне слухаць і спачуваць.

З прывітальным словам да кіраўнікоў епархіяльных сацыяльных аддзелаў звярнулася рэктар Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта Наталля Пачынок. Яна падкрэсліла важнасць ўзаемнага абмену вопытам сацыяльнага служэння Царквы і ўніверсітэта.

— Сацыяльнае служэнне — гэта профільны кірунак у нашай адукацыйнай дзейнасці, навуцы, практыцы, — сказала Наталля Пачынок. — Перадаючы веды студэнтам і ўсёй краіне, мы абапіраемся не толькі на сучасныя тэхналогіі і методыкі, але і на падмурак царкоўнага сацыяльнага служэння.

Сустрэча з епіскапам Панцеляіманам была арганізавана ў фармаце «пытанне-адказ». Пытанні ўдзельнікаў тычыліся арганізацыйнай і духоўнай працы ў сацыяльным служэнні: як пазбегнуць «выгарання» ў сацыяльнай рабоце, сумяшчаць некалькі служэнняў, наладзіць працу з падначаленымі.

— Аддзел сацыяльнага служэння — гэта аддзел любові, дзе ўсе адзін аднаму радыя і гатовыя дапамагчы. Кіраўнік, паводле Евангелля, з'яўляецца не гаспадаром, а слугою, які ўсім гатовы прыйсці на дапамогу. Калі мы пастаўленыя начальнікамі — мы пастаўленыя служыць іншым людзям, — адказаў на пытанне аб працы з падначаленымі епіскап Панцеляіман.

Свае пытанні задавалі прадстаўнікі як расійскіх, так і замежных епархій — Талінскай, Віленска-Літоўскай, Суражскай. Іх пытанні тычыліся асаблівасцяў узаемадзеяння царкоўных і дзяржаўных сацыяльных структур, адрозненняў у арганізацыі працы сацыяльных аддзелаў у Расіі і за мяжой.

У сярэдзіне сустрэчы ўдзельнікі саборна памаліліся аб здароўі пацярпелых і спачыне загінуўшых у трагедыі ў Керчы, дзе загінулі 20 чалавек і больш за 40 атрымалі раненні. Таксама ўсе прысутныя памаліліся аб больш хуткім выздараўленні ўдзельнікаў з'езду з Севераморскай епархіі, якія па дарозе ў аэрапорт трапілі ў дарожную аварыю.

З дакладам аб царкоўнай бальніцы свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Маскоўскага, выступіў дырэктар і галоўны ўрач бальніцы Аляксей Зараў. Ён распавёў аб распачатым аддзяленні хірургічнай афтальмалогіі, дзённым анкалагічным стацыянары і новым корпусе неўралагічнага аддзялення.

Таксама 17 кастрычніка епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман па заканчэнні Літургіі ў Марфа-Марыінскай абіцелі ўзнагародзіў лепшага памочніка бяздомных. Сёлета лаўрэатам Усерасійскай прэміі дапамогі бяздомным імя Надзеі Манетавай стаў протаіерэй Раман Хабібулін, настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма Уфы, кіраўнік прытулку для бяздомных людзей. Ён на працягу 17 гадоў каардынуе на прыходзе дапамогу бяздомным.

Асноўнай тэмай з'езду ў гэтым годзе з'яўляецца каардынацыя сацыяльнага служэння на ўзроўні ўсёй епархіі. У першы дзень з'езду ў РДзСУ праходзіла работа па федэральных акругах: прадстаўнікі кожнай федэральнай акругі абмяркоўвалі актуальныя пытанні і праблемы разам з каардынатарамі федэральных акруг ад Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці.

Сёлета ўпершыню на агульнацаркоўным з'ездзе былі вылучаны асобныя праграмы для вопытных і новапрызначаных кіраўнікоў сацыяльных аддзелаў. Для вопытных кіраўнікоў сацыяльных аддзелаў праходзілі секцыі па выбудоўванні сістэмнай дзейнасці ў епархіі, асновах кіравання персаналам і праектамі, узаемадзеянню з органамі дзяржаўнай улады. Для новапрызначаных кіраўнікоў сацыяльных аддзелаў былі арганізаваны секцыі аб паслядоўнасці дзеянняў пры уступленні на пасаду, прыцягненні рэсурсаў «з нуля». Спецыялісты Сінадальнага аддзела таксама раскажуць, з чаго пачаць развіццё канкрэтных напрамкаў сацыяльнай работы: дапамога інвалідам, алкаголе- і нарказалежным, дапамогу сем'ям, проціабортную дзейнасць, дапамогу бяздомным.

Асобная праграма была прадугледжана для дэлегатаў ад сястрыцтваў міласэрнасці - удзельнікі гаварылі аб сэнсе сястрынскага служэння ў сучасным свеце, аб прыцягненні новых сясцёр, прафілактыцы выгарання, аб унутраным жыцці сястрыцтваў, аб місіянерскім служэнні сясцёр.

На VIII агульнацаркоўным з'ездзе па сацыяльнаму служэнню былі арганізаваны анлайн-трансляцыі асноўных мерапрыемстваў і секцый для ўсіх жадаючых.

19 кастрычніка пленарнае пасяджэнне з'езда ў Храме Хрыста Збавіцеля ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён выступіў перад удзельнікамі з'езду і адказаў на іх пытанні.

Удзел у з'ездзе прыняла дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале са старшынёй Сінадальнага аддзела па сацыяльнаму служэнню Беларускага Экзархату протаіерэем Кірылам Шолкавым.

Патрыярхія.ru / Church.by