У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»

28 лістапада 2024

top.jpg

27 лістапада 2024 года ў рамках Х Беларускіх Калядных чытанняў прайшла дыялогавая пляцоўка «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы», арганізаваная Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі епархіяльных інфармацыйных аддзелаў і запрошаныя госці.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Аляксандр Пальчэўскі.

Затым прагучалі даклады «Антыхрысціянскія аспекты распаўсюджвання інтэрнэт-фэйкаў. Лінгвістычны аналіз» намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Бабука і «Вопыт супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы сумесных медыя-праектаў» прэс-сакратара БДУІР Алены Сакалоўскай, рэжысёра фільмаў «Споведзь» і «Сястра».

Далей адбылося абмеркаванне вопыту работы па недапушчэнні распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, абароне і ўмацаванні хрысціянскіх каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы.

У завяршэнне сустрэчы яе ўдзельнікі азнаёміліся з праектамі па вытворчасці медыя-кантэнту, якія рэалізуюцца прадстаўнікамі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі.

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok 

Фотарэпартаж