Дэлегаты Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у VII Агульнацаркоўным з'ездзе па сацыяльнаму служэнню

27 кастрычніка 2017

top.jpg

25 кастрычніка 2017 года ў Маскве адкрыўся VII Агульнацаркоўны з'езд па сацыяльнаму служэнню. Беларускую дэлегацыю на з'ездзе прадставілі: старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаіерэй Кірыл Шолкаў, а таксама кіраўнікі епархіяльных аддзелаў БПЦ па сацыяльнаму служэнню.

Найбуйнейшы царкоўны сацыяльны форум працягваўся да 27 кастрычніка. У ім прынялі ўдзел звыш 2 тысяч чалавек: кіраўнікі царкоўных сацыяльных праектаў, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў сацыяльнай накіраванасці з шэрагу краін, сёстры міласэрнасці, сацыяльныя работнікі, добраахвотнікі.
Узначаліў урачыстае адкрыццё форуму Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

25 кастрычніка ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Спасіцеля Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з дэлегатамі з'езда. У сустрэчы прынялі ўдзел: старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, Міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова, Міністр працы і сацыяльнай абароны Расіі Максім Тапілін, кіраўнік Дэпартамента працы і сацыяльнай абароны насельніцтва горада Масквы Уладзімір Петрасян.

У ходзе мерапрыемства прайшлі круглыя сталы і тэматычныя секцыі па розных напрамках сацыяльнага служэння. Удзельнікі з'езду падзяліліся лепшымі практыкамі ў сферы дапамогі бяздомным, рэабілітацыі людзей з залежнасцямі, а таксама абмеркавалі методыкі стварэння добраахвотніцкіх службаў.

26 верасня дэлегаты форуму прынялі ўдзел у Бажэственнай літургіі ў Марфа-Марыінскай абіцелі міласэрнасці, якую здзейсніў епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман.

Дыяканія.by / Church.by