Дзень паэзіі для невідушчых і слабавідушчых дзяцей прайшоў у Мінску

25 студзеня 2021

top.jpg

Напярэдадні дня памяці свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі, які Беларуская Праваслаўная Царква адзначае 24 студзеня, спецыяльная агульнаадукацыйная школа №188 для дзяцей з парушэннямі зроку сумесна з Мінскім прыходам храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі правялі Дзень паэзіі «Насустрач адзін аднаму» для дзяцей пачатковых класаў.

Менавіта свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска ў пачатку дваццатага стагоддзя духоўна акармляў выхаванцаў Мінскага вучылішча для сляпых дзяцей, падтрымліваў іх, вучыў ісці насустрач адзін аднаму і любіць Бога. Ён прыводзіў у прыклад словы прападобнага Іаана Лесвічніка: «Не адступай ад шляху Божага, але стой мужна; і, без сумневу, ангел, які захоўвае цябе, ушануе тваё цярпенне».

«Талент не можа быць невідушчым — сцвярджае іерэй Дзімітрый Ворса, настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі, — Паводле статыстыкі дзясятую частку насельніцтва планеты складаюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Большасць з іх — адораныя асобы. Мы ведаем нямала невідушчых таленавітых людзей, у ліку якіх легендарны паэт Старажытнай Грэцыі Гамер, нямецкі філосаф Яўген Дзюрынг, скульптар Ліна По, рускія пісьменнікі Эдуард Асадаў, Міхаіл Сувораў, Мікалай Рыбалка».

На думку педагогаў спецыялізаванай школы для дзяцей з парушэннямі зроку, вершы — гэта адзін з метадаў развіцця добрай мовы ў дзяцей. Дзіця прыслухоўваецца да слоў і разумее, як можна спалучаць адны гукі з іншымі. Дзеці лёгка запамінаюць вершы, а значыць, развіваюць памяць і мысленне.

Church.by