Дзень праваслаўнай моладзі адзначылі ў Мінску
13 лютага 202113 лютага 2021 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбылося свята, прысвечанае Дню праваслаўнай моладзі.
Мерапрыемства арганізавана Сінадальным аддзелам па справах моладзі БПЦ пры падтрымцы прыхода Храма-помніка ў гонар Усіх Святых горада Мінска.
Пачаўся дзень з Бажэственнай літургіі, якую здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі іерэй Мікалай Шульмін; намеснік старшыні аддзела па справах моладзі, адказны па справах моладзі Мінскай епархіі іерэй Дзмітрый Баўкуновіч; а таксама клірыкі Мінскай епархіі, якія адказваюць за маладзёжнае служэнне на прыходах.
Богаслужэбныя спевы выканалі тры моладзевыя хоры: дзіцяча-юнацкая капэла «Адраджэнне» Усіхсвяцкага прыхода пад кіраўніцтвам Іны Алехнік, моладзевы мужчынскі хор Усіхсвяцкага прыхода пад кіраўніцтвам Антонія Навумава і маладзёжны хор Свята-Лізавецінскага манастыра (пад кіраўніцтвам Таццяны Валынец).
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
У храме маліліся прадстаўнікі ўсіх моладзевых рухаў і аб'яднанняў Мінскай епархіі, а таксама студэнты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Маскоўскай і Мінскай духоўных акадэмій.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі ліцію па новаспачыламу Высокапраасвяшчэннаму мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў юнакоў і дзяўчат са святам і агучыў пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла да архіпастыраў, пастыраў, манахаў і ўсіх верных дзяцей Рускай Праваслаўнай Царквы з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.
Пасля святочнай трапезы адбылася ўрачыстая праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі моладзевага руху Усіхсвяцкай парафіі «Агіас». Завяршыліся святочныя мерапрыемствы сустрэчай мітрапаліта Веніяміна з моладдзю, на якой юнакі і дзяўчаты змаглі задаць Патрыяршаму Экзарху хвалюючыя іх пытанні.
Усяго ў свяце прынялі ўдзел каля 400 маладых людзей.