Дзіцяча-юнацкія чытанні «Дакраніся да святыні» прайшлі ў Тураўскай епархіі

06 кастрычніка 2017

top.jpg

30 верасня 2017 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на базе ДУА «Сярэдняя школа № 12 горада Мазыра» адбыліся VIII занальныя дзіцяча-юнацкія праваслаўныя чытанні «Дакраніся да святыні», прысвечаныя яўленню цудатворнай Юравіцкай-Міласэрнай іконы Божай Маці.

Адукацыйныя чытанні праводзіліся сярод навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай адукацыі з прыцягненнем кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў і ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі на 2015-2020 гады.

Па задуме арганізатараў, чытанні закліканы садзейнічаць духоўна-маральнаму развіццю і выхаванню дзяцей, падлеткаў і моладзі, фарміраванню праваслаўнага светаўспрымання навучэнцаў і педагагічнай грамадскасці.

Тураўскую епархію на форуме прадставілі: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; выконваючы абавязкі благачыннага Мазырскай гарадской акругі протаіерэй Ілля Шыць; духавенства кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры; настаяцелі храмаў Мазыра, супрацоўнікі Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення і прадстаўнікі епархіяльнага аддзела па рабоце з моладдзю.

Таксама ўдзел у чытаннях прынялі: галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Ларыса Аляксееўна Папкова; старшыня Мазырскага раённага савета ветэранаў Аляксандр Рыгоравіч Бобр; выдатнік адукацыі БССР, член савета ветэранаў дырэктараў устаноў адукацыі Мазырскага раёна Уладзімір Сцяпанавіч Туравец; старэйшы навуковы супрацоўнік аб'яднання музеяў горада Мазыра, краязнаўца Мікалай Паўлавіч Сузько; дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 12 горада Мазыра» Канстанцін Іванавіч Хамутоўскі; дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Мазыра» Сяргей Вячаслававіч Траян; дырэктар Мялешкавіцкага ясляў-сада — сярэдняй школы Мазырскага раёна Васіль Мікалаевіч Коўшар; загадчыца ясляў-сада № 7 горада Мазыра Ірына Аляксееўна Глушак.

Удзельнікамі чытанняў, прысвечаных яўленню Юравіцкай-Міласэрнай іконы Божай Маці, сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, спецыяльных (карэкцыйных) школ, выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Адкрылася мерапрыемства выступленнем харавога калектыву Мазырскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Святланы Валер'еўны Баёвай.

Са словамі прывітання да гасцей і ўдзельнікаў чытанняў звярнуўся дырэктар мазырскай сярэдняй школы № 12 Канстанцін Хамутоўскі.

Былі паказаны відэапрэзентацыі аб Юравіцкім манастыры і Юравіцкай-Міласэрнай іконе Найсвяцейшай Багародзіцы.

Тых, хто сабраўся, віталі епіскап Леанід і прадстаўнік райвыканкама Ларыса Папкова.

Працягнулася работа чытанняў у фармаце секцый, сярод якіх былі конкурсы навукова-даследчых работ, прысвечаных Юравіцкай іконе Божай Маці і Дню славянскага пісьменства і культуры, віктарына «Падарожжа да вытокаў Праваслаўя», конкурс прэзентацый і кароткаметражных (анімацыйных) фільмаў «Дарога да слова, дарога да Храма», фотаконкурс.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсаў епіскап Леанід і ганаровыя госці форуму ўручылі ўсім удзельнікам дыпломы і падзякі.

Тураўская епархія / Church.by