Дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў» з Гродна — 5 гадоў

17 студзеня 2018

2018-01-16-ikonopis-5let-vystavka06.jpg16 студзеня 2018 года з нагоды 5-гадовага юбілею дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў», якая дзейнічае пры Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, у галерэі «Ў МАЙСТРА» адбылося адкрыццё тэматычнай выставы.

Прэзентацыя ўключае ў сябе працы 20 выхаванцаў студыі ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Некаторыя іконы атрымалі высокую ацэнку і прызавыя месцы на спецыялізаваных міжнародных конкурсах.

На цырымоніі адкрыцця выставы прадстаўніцы моладзевага ансамбля пеўчай студыі Пакроўскага сабора пад кіраўніцтвам Лізаветы Айкян выканалі трапар Ражджаству Хрыстоваму, а затым усіх прысутных прывітаў протаіерэй Мікалай Сень.

Айцец Мікалай павіншаваў усіх з радасным святам Ражджаства Госпада нашага Іісуса Хрыста і адзначыў, што радасць аб Хрысце прысутнічае і ў работах маладых іканапісцаў.

Кіраўнік студыі Дар'я Дзмітрыеўна Пестунова у прывітальным слове асабліва адзначыла не толькі таленты дзяцей, але і велізарную падтрымку бацькоў вучняў і выказала надзею на працяг і развіццё сумеснай працы.

Дырэктар і выкладчыкі нядзельнай школы Пакроўскага сабора паднеслі іканапіснай студыі падарунак — мальберт.

Выстава будзе адкрыта да 31 студзеня. Арганізатары сардэчна запрашаюць у галерэю «У МАЙСТРА» (вул Кірава 8, з 10:00 да 19:00). Дырэктар галерэі — Анжаліка Купрыянік.

Гродзенская епархія / Church.by