Духавенства Бабруйскай епархіі пакланілася святыням Вільні

07 жніўня 2018

top.jpg

30 ліпеня — 1 жніўня 2018 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), здзейснілася паломніцкая паездка духавенства Бабруйскай епархіі і членаў епархіяльнага апякунскага савета ў горад Вільню. Паломніцкую групу ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Паломнікі наведалі святыні літоўскай сталіцы. У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага епіскап Серафім у саслужэнні духавенства Бабруйскай епархіі і браціі Свята-Духава манастыра здзейсніў ля абіцелі Бажэственную літургію і памінальную ліцію ля надмагілля мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

Адбылася таксама сустрэча паломнікаў з мітрапалітам Віленскім і Літоўскім Інакенціем.

Бабруйская епархія / Church.by