Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у адкрыцці дзіцячага дома сямейнага тыпу

29 студзеня 2018

top.jpg

У рамках акцыі «Эстафета добрых спраў», прымеркаванай да 80-годдзя Магілёўскай вобласці, адбылася цырымонія адкрыцця шостага дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Бабруйску на вуліцы Савецкай, 157.

На цырымоніі прысутнічалі: старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Віктаравіч Студнещ, сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Каравінскі, старшыня Апякунскага савета Бабруйскай епархіі Васіль Анатольевіч Баранчук.

Выступоўцы пажадалі, каб у новым доме жылі толькі шчасце і радасць, каб тут заўсёды гучаў дзіцячы смех, каб у сям'і было ўсё гарманічна — і духоўнае, і матэрыяльнае.

Губернатар уручыў галаве сямейства Дзмітрыю Макаранку сімвалічны ключ ад новага дома, а ўладыка Серафім акрапіў новы дом асвячонай вадой.

Бабруйская епархія / Church.by