Епіскап Бабруйскі Серафім сустрэўся з супрацоўнікамі Каменскага псіханеўралагічнага інтэрната
16 студзеня 201914 студзеня 2019 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім сустрэўся з працоўным калектывам Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, падзяліў з усімі прыгатаваны па грэчаскай традыцыі пірог свяціцеля Васілія Вялікага і павіншаваў супрацоўнікаў са 100-годдзем службы сацыяльнай абароны, са святам Ражджаства Хрыстова і Новым годам.
Адбылася сустрэча архіпастыра з дырэктарам Каменскага дома-інтэрната Галінай Мікалаеўнай Саўчанка.
Епіскапа Серафіма суправаджаў сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Каравінскі.