Епіскап Барысаўскі Веніямін: прашу вернікаў канцэнтравацца не на негатыўнай інфармацыі, а на святкаванні Вялікадня і добрых справах

20 красавіка 2020

top.jpgПрэс-служба Барысаўскай епархіі паведамляе, што перад святам Пасхі Хрыстовай епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін адчуў недамаганне. Пасля размовы з урачом яму было рэкамендавана ўстрымацца ад здзяйснення богаслужэння, некаторы час адпачыць і аднавіць сваё здароўе. На дадзены момант епіскап Веніямін адчувае сябе няблага.

Як правячы архіерэй ён просіць, асабліва веруючых людзей, сканцэнтравацца цяпер не на негатыўнай інфармацыі, а на перажываннях, звязаных са святкаваннем Светлага Вялікадня, паўсядзённай малітве, якая праслаўляе Хрыста Жыццядаўца, і стварэнні добрых спраў, што заўсёды было ў традыцыі нашага народа ў гэтыя святыя дні.

Church.by