Епіскап Барысаўскі Веніямін удастоены ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені

20 верасня 2018

В-Edit.jpg

Сёлета епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін адзначыў юбілей. Архіпастыру споўнілася 50 гадоў.

Зважаючы на руплівую працу ўладыкі і ў сувязі са знамянальнай датай Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў рашэнне ўзнагародзіць юбіляра ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

«Пажадаўшы манаскага жыцця, Вы ў маладым узросце прынялі манаскія зарокі і выконвалі розныя адказныя послухі ў Успенскім Жыровіцкім манастыры, дзе набылі разнастайны каштоўны досвед. Праз гады Мудрым Стварыцелем было наканавана надзяліць Вас свяціцельскімі рызамі. Кіруючы цяпер Барысаўскай епархіяй, Вы імкнецеся дбайна здзяйсняць епіскапскае служэнне, каб прадставіць сябе Богу годна, як працаўнік бездакорны, які правільна выкладае слова ісціны (2 Цім. 2:15)», — сказана ў Патрыяршым віншаванні уладыку Веніяміну.

З юбілеем правячага архіерэя Барысаўскай епархіі павіншаваў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

«Малітоўна жадаю Вам, дарагі ўладыка, добрага здароўя, благаславёнага доўгажыхарства і усёмагутнай дапамогі Божай у вашым архіпастырскім служэнні Святой Хрыстовай Царкве» — гаворыцца ў віншавальным адрасе Патрыяршага Экзарха.   

Church.by