Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Бажэственную літургію на сацыяльна-дабрачынным злёце праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння

12 жніўня 2021

top.jpg

12 жніўня 2021 года епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній наведаў штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт Ваўкавыскага благачыння «Сустрэча сяброў» у аграсядзібе «Селяхі», дзе здзейсніў Бажэственную літургію.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі благачынны Ваўкавыскай акругі іерэй Аляксандр Юзва і клірыкі Ваўкавыскага благачыння.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор прыхода святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, горада Ваўкавыска пад кіраўніцтвам Алены Юзва.

За Літургіяй маліліся і прычашчаліся ўдзельнікі моладзевых брацтваў Ваўкавыскага благачыння і госці злёту — дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і інваліды дзяцінства.

Па заканчэнні набажэнства адбыўся святочны канцэрт, які па традыцыі пачаўся з песні «Алілуя» («Дзякуй, Бог»). У сваім прывітальным слове ўладыка Антоній падкрэсліў, што так мы павінны пачынаць кожны свой дзень — з падзякі Богу за тое, што Ён даў нам гэтае жыццё.

Пасля канцэрта ўдзельнікаў і гасцей злёту чакаў абед і розныя майстар-класы, падрыхтаваныя братчыкамі прыхода: аплікацыі, маляванне мыльнымі бурбалкамі, выраб віншавальных паштовак, пляценне з гумак. Таксама ўдзельнікі злёту маглі пракаціцца ў павозцы, запрэжанай коньмі, паназіраць за працай ганчара і пачаставацца салодкай ватай.

2021-08-12-selyahi69.jpg

Злёт «Сустрэча сяброў» арганізаваны парафіяй святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, у сёмы раз. Мерапрыемства даўно перарасло за межы Ваўкавыскага благачыння. Сёлета ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Зэльвенскага, Шчучынскага, Бераставіцкага, Свіслацкага, Лідскага, Скідзельскага, Слонімскага і Гродзенскага раёнаў.

11.jpg

Правядзенне злёту на свежым паветры, дзе блізкасць да прыроды спалучаецца з камфортнымі бытавымі ўмовамі, стала магчымым дзякуючы Пятру Сямёнавічу і Наталлі Паўлаўне Верацілам, гаспадарам аграсядзібы «Селяхі», якія ўжо шмат гадоў падаюць яе ў бязвыплатнае карыстанне для сацыяльных праектаў.

Гродзенская епархія/Church.by