Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый узначаліў падзячны малебен і ліцію ў храме свяціцеля Кірыла Тураўскага Мінскай духоўнай акадэміі
17 верасня 202116 верасня 2021 года выкладчык акадэміі епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый ўзначаліў падзячны і ліцію ў храме свяціцеля Кірыла Тураўскага Мінскай духоўнай акадэміі.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Віктар Кулага, дзяжурны памочнік прарэктара протадыякан Дзімітрый Рамановіч.
Набажэнства было здзейснена з нагоды гадавіны дня адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі ў 1989 годзе, а таксама дня першага выпуску Мінскай духоўнай акадэміі ў 1999 годзе.
Таксама падзячныя малітвы ўзносіліся з нагоды дня нараджэння Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
Па заканчэнні малебна былі абвешчаны мнагалецці Свяцейшаму Патрыярху, Патрыяршаму Экзарху, Праасвяшчэннаму епіскапу Парфірыю, усім начальнікам, навучальнікам і навучэнцам Мінскай духоўнай акадэміі.
Затым была здзейснена памінальная ліція па незабыўныму мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), працаю якога адрадзілася Мінская духоўная семінарыя і была адкрыта Мінская духоўная акадэмія.