Епіскап Лідскі Парфірый наведаў псіханеўралагічны інтэрнат
09 мая 20198 мая 2019 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый з архіпастырскім візітам наведаў Мінойтаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.
Яго Праасвяшчэнства суправаджалі кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнай дзейнасці протаіерэй Уладзімір Яроміч і клірык храма Усіх святых іерэй Аляксандр Збераноўскі.
Архіерэй ўзначаліў богаслужэнне ў малітоўным пакоі інтэрната, звярнуўся да прысутных з павучальным словам, павіншаваў са святам Святой Пасхі і пажадаў, каб па малітвах да Прасвятой Багародзіцы кожны, хто тут жыве, не губляў надзеі на дапамогу Божую, здабыў супакаенне для сваёй душы і ўмацаваў сваю веру ў Бога.
Затым гасцей запрасілі ў актавую залу, дзе насельнікі дома-інтэрната прадставілі невялікі канцэрт. Сёстры Свята-Васільеўскага брацтва пачаставалі ўсіх прысмакамі.
Уладыка Парфірый падзякаваў супрацоўнікам дома-інтэрната за працу, уручыў ім велікодныя падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.