Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел сустрэўся з навучэнцамі і педагогамі дзяржаўнага музычнага каледжа

16 сакавіка 2017

top.jpg15 сакавіка 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў установу адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага». Уладыку сустрэў дырэктар каледжа Рыгор Сямёнавіч Сарока.

У ходзе візіту епіскап Павел правёў з навучэнцамі і педагогамі каледжа гутарку, на якой закрануў тэму духоўна-маральнага ўдасканалення і ўзрастання моладзі. Жадаючыя змаглі задаць архіерэю пытанні на цікавячыя іх тэмы.

У канцы размовы дырэктар каледжа Р. С. Сарока падзякаваў епіскапу Паўлу за візіт, а тых, хто сабраўся ў актавай зале каледжа — за ўдзел у сустрэчы.

Маладзечанская епархія / Church.by