Епіскап Маладзечанскі Павел прыняў удзел у круглым стале «Мэтавая аўдыторыя — СЯМ'Я»
16 мая 201914 мая 2019 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел па запрашэнню дырэктара Палаца культуры горада Маладзечна прыняў удзел у круглым стале «Мэтавая аўдыторыя — СЯМ'Я», прысвечаным Дню сям'і, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 15 мая.
Дырэктар ДК Святлана Рыгораўна Сарока, епіскап Павел і начальнік аддзела дзяржаўнай падтрымкі сям'і Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Зоя Пятроўна Канапліна выступілі з прывітальнымі словамі. У якасці эксперта ў сустрэчы прыняў удзел старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
У рамках мерапрыемства была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак.
Сярод удзельнікаў круглага стала знаходзіўся святар і шматдзетны бацька — настацель парафіі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Вілейкі протаіерэй Вячаслаў Вабішчэвіч. Айцец Вячаслаў падрыхтаваў відэапрэзентацыю і творчую «візітоўку» шматдзетнай сям'і. Дырэктар ДК Святлана Сарока ўручыла святару Ганаровую грамату.