Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў асвячэнне капліцы ў вёсцы з пяццю жыхарамі

20 красавіка 2017

top.jpg

17 красавіка 2017 года, у панядзелак Светлай сядміцы, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар Наражэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна — маланаселеным пункце, дзе жывуць усяго 5 чалавек.

Архіпастыру саслужылі: выконваючы абавязкі благачыннага Хойніцкай акругі іерэй Расціслаў Бандарэнка і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Храпкаў Хойніцкага раёна іерэй Канстанцін Тацьяненка, якому правячым архіерэем даручана духоўнае акармленне жыхароў вёскі Губарэвічы.

Пасля акраплення святой вадой сцен капліцы і ўсіх вернікаў уладыка Леанід павіншаваў жыхароў вёскі са святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення, а таксама з асвячэннем новай капліцы, і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

* * *

Да 1937 года ў вёсцы Губарэвічы існаваў храм, асвечаны ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Яго пабудавалі яшчэ ў 1782 годзе замест папярэдняга храма, які прыйшоў у прахласць.

Згодна з вопісам 1796 года ў згаданым храме захоўваўся антымінс, асвечаны мітрапалітам Іосіфам (Нелюбовіч-Тукальскім), і цудатворны абраз Прасвятой Багародзіцы, упрыгожаны сярэбранымі вянкамі. З 1835 года храм становіцца прыпісным да Стралічаўскага Міхайлаўскага прыхода. Пасля закрыцця ў пачатку 1930-х гадоў Стралічаўскай царквы Губарэвіцкі храм зноў стаў парафіяльным. Апошні настаяцель протаіерэй Іаан Жалезняковіч быў расстраляны 10 лютага 1938 года.

Восенню 2015 года навакольнымі жыхарамі было вырашана пабудаваць невялікую капліцу і ўсталяваць крыж на месцы разбуранай царквы.

Да Вялікадня 2016 года капліца была пабудавана, а крыху пазней усталяваны крыж. Пры расчыстцы тэрыторыі вакол крыжа быў знойдзены металічны абразок свяціцеля Мікалая Цудатворца, а выхадцамі з Губаревічаў у капліцу перададзены напрастольны крыж з разбуранага храма.

Тураўская епархія / Church.by