Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід ўзначаліў прастольную ўрачыстасць турэмнага храма

21 сакавіка 2017

top.jpg

20 сакавіка 2017 года сваё прастольнае свята адзначыў прыход турэмнага храма ў гонар іконы Божай Маці «Спаручніца грэшных», размешчанага ў Мазыры на тэрыторыі папраўчай калоніі № 20.

У гэты дзень у храме адбылася Бажэственная літургія, якую ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: старшыня епархіяльнага аддзела па турэмным служэнні протаіерэй Георгій Пігаль і сакратар епархіяльнага аддзела па турэмным служэнні, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў горадзе Петрыкаве протаіерэй Дзмітрый Пасечнік.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Дзмітрый Пасечнік.

Многія зняволеныя ў гэты дзень прыступілі да Таінстваў Споведзі і Прычашчэння Святых Хрыстовых Тайн.

Па заамвоннай малітве правячы архіерэй і саслужачыя яму святары здзейснілі малебен каля абраза Божай Маці «Спаручніца грэшных» і пакланенне Жыватворнаму Крыжу Гасподняму.

Затым епіскап Леанід звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Праасвяшчэнны ўладыка ўручыў усім абразкі Божай Маці на малітоўную памяць і падаў архіпастырскае благаславенне.

Тураўская епархія / Church.by