Епіскап Тураўскі Леанід асвяціў дзіцячы сад у Мазыры

03 жніўня 2018

top.jpg

3 жніўня 2018 года епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў асвячэнне будынка ДУА «Яслі-сад № 40 горада Мазыра». Правячаму архіерэю саслужылі клірыкі мазырскага кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла: іерэй Ігар Максімаў, іерэй Анатоль Маліна і іерэй Уладзімір Изюмаў.

На асвячэньні прысутнічалі супрацоўнікі дзіцячага сада на чале з загадчыцай Жаннай Літвінюк.

Перад пачаткам чынапаследавання ўладыка Леанід патлумачыў прысутным духоўны сэнс здзяйсняемых дзеянняў і пракаментаваў Евангельскае зачала, якое будзе чытацца падчас чыну асвячэння жылога дома або будынка.

Здзейсніўшы чын асвячэння, епіскап Леанід акрапіў святой вадой адміністрацыю і супрацоўнікаў дашкольнай установы, пасля чаго звярнуўся да педагогаў з павучальным словам, пажадаў дапамогі Божай у нялёгкай працы выхавання падрастаючага пакалення і падаў архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць епіскап Леанід уручыў Жане Літвінюк абраз Спасіцеля.

Святары, што саслужылі архіерэю акрапілі святой вадой усе памяшканні дзіцячага сада.

Пасля адбылася рабочая сустрэча правячага епіскапа з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Любоўю Клепчуковай, у ходзе якой бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў справе духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення.

У завяршэнне для гасцей была праведзена экскурсія па дзіцячым садзе і прылеглай тэрыторыі.

Тураўская епархія / Church.by