Епіскап Тураўскі Леанід узяў удзел у святкаванні 863-й гадавіны з дня заснавання Мазыра
25 верасня 201822 верасня 2018 года епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у суправаджэнні старшыні епархіяльнага аддзела па сувязях з грамадствам і СМІ протаіерэя Аляксандра Шылёнка і супрацоўнікаў Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці святочнага мерапрыемства «Стрэлкі ідуць па крузе, час ідзе наперад...», прысвечанага 863-й гадавіне горада Мазыра.
Цырымонія адбылася апоўдні на галоўнай гарадской плошчы пры ўдзеле прадстаўнікоў Мазырскага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, ветэранаў, афіцэраў і вайскоўцаў Мазырскага гарнізона, супрацоўнікаў папраўчых устаноў, РАУС, ГРАНС і іншых органаў правапарадку, а таксама работнікаў сістэмы адукацыі і аховы здароўя, студэнтаў, навучэнцаў, жыхароў і гасцей Мазыршчыны.
Мэр горада Мазыра Алена Паўлечка ўручыла архіпастыру падзячны ліст ад Мазырскага райвыканкама «За вялікі ўклад у фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне мазыран».
Мерапрыемства працягнулася выступленнем творчых калектываў і выканаўцаў Мазырскага раёна.