Штогадовы хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай пачнецца 23 ліпеня

17 ліпеня 2019

top.jpg

23 ліпеня 2019 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннага архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай, свята якой адзначаецца 24 ліпеня.

40-кіламетровы шлях багамольцаў будзе пралягаць са Свята-Нікольскага манастыра Магілёва да Спаса-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.

План правядзення хрэснага ходу:

23 ліпеня (першы дзень)

6:00 - 6:30 — малебен (Свята-Нікольскі манастыр у Магілёве).

6:30 — адпраўленне са Свята-Нікольскага манастыра.

9:00 - 9:30 — Прывал (в. Буйнічы).

11:30 - 12:30 — Прывал (в. Салтанаўка).

14:00 - 16:00 — Абед (в. Дашкоўка).

19:00 - 20:00 - прыбыццё (в. Баркалабава). Удзел паломнікаў у вячэрняй службе. Начлег у в. Баркалабава.

24 ліпеня (другі дзень)

9:30 — святочная Літургія. Брацкая трапеза.

Кантакты для даведак:

Белахвостаў Аляксандр + 375296297974,
Сідаровіч Ілья + 375447012077.

* * *

Баркалабаўская ікона Прасвятой Багародзіцы — адна з галоўных святынь Усходняй Беларусі. Паводле легенды, у 50-х гадах XVII-га стагоддзя ў ваколіцах Быхава быў праездам маскоўскі ваявода. У абозе ён вёз абраз. Раптам у вёсцы Баркалабава, ля Вазнясенскага жаночага манастыра, абоз спыніўся. Коні сталі як укопаныя, і ніхто не мог зрушыць іх з месца. Ваявода ўспомніў пра абраз і зразумеў гэта як загад звыш укопаны паднесці святыню ў дар абіцелі. Паводле падання, гэтым ваяводам быў князь Сямён Пажарскі. Ігумення Фаціння загадала паставіць абраз у цэнтры манастырскага Увазнясенскага храма, але ўначы ікона сама сабой перамясцілася бліжэй да царкоўнай сцяны.

Баркалабаўская ікона Божай Маці — адна з самых шануемых айчынных святынь. У многіх храмах знаходзяцца яе спісы. Знакамітая ікона асабліва праславіўся цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. А напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворную ікону прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там цудатворны абраз захоўваўся да ліпеня 2010 года, нязменна збіраючы вялікую колькасць вернікаў. 25 ліпеня 2010 г. старажытная ікона была ўрачыста перанесена ў аднаўлены Баркалабаўскі манастыр. Зараз тут адзначаюць двайное свята цудатворнай іконы: 24 ліпеня — дзень знойдзення і 25 ліпеня — дзень перанясення абраза з горада Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.

Магілёўская епархія / Church.by