Фіналістам міжнароднага праекта «Дзіцячы каляндар "Ангелы міру"» стала выхаванка іканапіснай студыі з Гродна
26 студзеня 2019Фіналістам першага Міжнароднага конкурсу «Дзіцячы каляндар "Ангелы міру"» стала выхаванка дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў» пры Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Маргарыта Пятрова (15 гадоў).
Журы выбрала 365 лепшых работ дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў. На конкурс паступіла больш за 2 тысячы работ з 22 краін.
У міжнароднае журы ўваходзілі:
- Юлія Іванова, член Саюза мастакоў Расіі, ідэолаг міжнароднага арт-праекта «Ангелы міру» (Расія)
- Алег Роўда, PR-дырэктар міжнароднага арт-праекта «Ангелы міру» (Расія)
- Наталля Яцэнка, дырэктар міжнароднага арт-праекта «Angels of Peace» (Расія)
- Таццяна Чачот, мастак (Італія)
- Таццяна Марытц, World for kids (Чэхія)
За 2017/18 гады ў рамках праекта было праведзена 9 міжнародных выстаў малюнкаў у Празе (Чэхія), Карлавых Варах (Чэхія), замку Савоя (Чэхія), Турыне (Італія), Форт дэй Мармі (Італія), Сочы (Расія).
Работы фіналістаў «Дзіцячага календара "Ангелы міру"» можна ўбачыць на сайце праекта. Фота малюнкаў размешчаны ў адвольнай паслядоўнасці і не адлюстроўваюць ніякіх рэйтынгаў. Усе работы ўваходзяць у катэгорыю пераможцаў конкурсу.
Выставы дзіцячых малюнкаў у Расіі і Еўропе працягнуцца і ў 2019 годзе.