Дзе можна атрымаць дапамогу пакутным ад алкагалізму і наркаманіі і іх блізкім? Адрасы ў горадзе Мінску і Мінскім раёне

11 верасня 2021

top.jpg11 верасня Праваслаўная Царква ўспамінае дзень Усекнавення галавы святога Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, абезгалоўленага падчас балю па п'янай капрызе цара Ірада. У гэты дзень выконваецца строгі пост і адзначаецца Дзень цвярозасці, у сувязі з якім ва ўсіх храмах і манастырах Праваслаўнай Царквы ўзносяцца асаблівыя малітвы аб тых, хто пакутуе ад вінапіцця і наркаманіі..

Па дадзеных кіраўніка Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні алкагалізму і наркаманіі, настаяцеля прыхода храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» ў горадзе Мінску протаіерэя Дыянісія Пясецкага, дапамогу пакутным ад алкагалізму і наркаманіі і іх блізкім аказваюць на базе шэрагу праваслаўных прыходаў горада Мінска.

Тыя, хто пакутуе ад алкагалізму і наркаманіі, могуць звярнуцца ў групы дапамогі:

 

Група дапамогі алкаголезалежным і нарказалежным «Лесвіца»

Прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша».

Адрас: г. Минск, вул. Мендзялеева, 4. Тэлефон: +375293132568

Час работы: кожны панядзелак. Пачатак у 19.00.

 

Група дапамогі АА (Ананімныя Алкаголікі) «Выратавальная Чаша»

Прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша».

Адрас: г. Мінск, вул. Мендзялеева, 4.

Час працы: кожныя аўторак, пятніца, нядзеля. Пачатак у 18.30.

 

Група дапамогі АА (Ананімныя Алкаголікі) «Абуджэнне»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожная пятніца з 20.00 да 21.00.

 

Група АА (Ананімныя Алкаголікі) «Выратаванне»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожныя панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля з 18.00 да 20.00.

 

Група АН (Ананімныя Наркаманы) «Фенікс»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожная серада з 20.00 да 21.00.

 

Група АА (Ананімныя Алкаголікі) «Сокал»

Прыход храма свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Адрас: Мінскі раён, пасёлак Сокал, вул. Барамзіной, 20

Тэлефон: + 375293877887.

Час працы: штодня. Пачатак у 18.00.

 

Сваякам залежных дапамогу аказваюць:

 

Праваслаўная група дапамогі сваякам «Жываносная крыніца»

Адрас: Прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», г. Мінск, вул. Мендзялеева, 4.

Час працы: кожны чацвер. Пачатак у 18.30.

 

Праваслаўная група дапамогі сваякам «Неўвядальная Квецень»

Адрас: Прыход храма іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых», г. Мінск, вул. Карастаянавай, 14, бібліятэка

Тэлефон: + 375296415385

Час працы: кожны чацвер. Пачатак у 18.00.

 

Праваслаўная група дапамогі сваякам «Шлях да Хрыста»

Свята-Лізавецінскі манастыр.

Адрас: г. Мінск, Выгоцкага, 6, будынак нядзельнай школы.

Тэлефон: + 375297509084

Час працы: кожны чацвер. Пачатак у 19.00.

 

Група Ал-Анон (для сваякоў алкаголікаў) «Радасць»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожны чацвер з 18.00 да 20.00.

 

Група Нар-Анон (для сваякоў наркаманаў) «Адраджэнне»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожны чацвер з 18.00-20.00.

 

Група ДДА (дарослыя дзеці алкаголікаў) «Радасць мая»

Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Час працы: кожная субота з 20.00 да 21.30.

 

Група ДДА (дарослыя дзеці алкаголікаў) «Благадаць»

Прыход храма свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Адрас: Мінскі р-н, пас. Сокал, вул. Барамзіной, 20.

Тэлефон: + 375296564323.

Час працы: кожная серада. Пачатак у 19.00.

Church.by