Кіраўнік дзяржавы павіншаваў хрысціян Беларусі са Святой Пасхай

15 красавіка 2017

top.jpgПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са Святой Пасхай.

Тэкст віншавання

Дарагія суайчыннікі! 

Віншую вас з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Сёння Вялікдзень адзначаюць мільёны хрысціян ва ўсім свеце. Напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, ён дорыць надзею людзям незалежна ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў. Уваскрэсенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае рабіць добрыя справы і быць міласэрным.

Няхай радасць гэтага дня спадарожнічае кожнаму ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляючы наша жыццё, натхняючы на стваральную працу, набліжаючы нас да высокіх хрысціянскіх ідэалаў.

Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, цяпла дамашняга ачага, любові і згоды ў сем'ях, поспеху ва ўсіх задумах і пачынаннях.

Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by