Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з знём нараджэння

16 верасня 2021

top.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём нараджэння.

«Ваша архіпастырскае служэнне з'яўляецца непарушным духоўным арыенцірам для вернікаў, натхняе іх на стварэнне, дапамогу бліжняму, імкненне да ідэалаў дабра і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Няхай Ваша высакародная праца і малітоўная падтрымка і ў далейшым аб'ядноўваюць людзей у імя міру і справядлівасці, садзейнічаюць захаванню хрысціянскіх традыцый, росту аўтарытэту Беларускай Праваслаўнай Царквы ў дзяржаве і грамадстве».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя, невычэрпнай энергіі, многіх плённых гадоў жыцця і поспехаў у нястомнай дзейнасці ў славу Царквы і Айчыны. 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь/Church.by