Кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством Хрыстовым

06 студзеня 2018

top.jpgПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством Хрыстовым.

Тэкст віншавання

Дарагія суайчыннікі!


Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці.

Раство - час сяброўскіх сустрэч, незабыўнага адчування цяпла, дамашняй утульнасці і ўзаемаразумення.

Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.

Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by