Гомельская епархія праводзіць набор слухачоў на трохгадовыя біблейска-багаслоўскія курсы

19 верасня 2018

top.jpg

Запрашаюцца жадаючыя паглыблена вывучаць Свяшчэннае Пісанне, пазнаёміцца з веравучэннем і гісторыяй Царквы, асвоіць асновы праваслаўнай педагогікі.

Курсы дадуць слухачам магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, пазнаёміцца на практыцы з лепшымі прыкладамі духоўна-асветніцкай працы, дапамогуць знайсці сваё месца ў шматграннай справе царкоўнай місіі.

Працягласць навучання 3 гады.

Заняткі праводзяцца ў вячэрні час два разы на тыдзень.

Для іншагародніх прадугледжана завочная форма навучання.

Залічэнне на курсы ажыццяўляецца пасля сумоўя.

Наяўнасць у паступаючых пісьмовай рэкамендацыі парафіяльнага святара вітаецца.

Запіс на сумоўе праводзіцца да 25 верасня па тэлефонах: 41-99-77 з 10:00 да 18: 00 (Velkom) 8-029-333-20-60 з 9: 00 да 21: 00.

Гомельская епархiя / Church.by