Грэчаскі архімандрыт Гервасій (Раптапулас) наведаў адзіную ў Беларусі калонію для непаўналетніх
13 мая 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з афіцыйным візітам у Беларускім Экзархаце знаходзіцца дэлегацыя Эладскай Праваслаўнай Царквы на чале з вядомым турэмным святаром архімандрытам Гервасіем (Раптапуласам).
У суправаджэнні старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмным служэнні святара Георгія Лапухова дэлегацыя наведала Бабруйскую епархію.
Айцец Гервасій выступіў з пастырскім словам у двух папраўчых установах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь: ПК-2 і ВК-2. Бабруйская калонія — адзіная ў краіне ўстанова для перавыхавання непаўналетніх, парушальнікаў закону.
Госць з Грэцыі паднёс асуджаным каштоўныя падарункі.
У завяршэнне дня адбылася сустрэча дэлегацыі з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам.