Гродзенскі манастыр Нараджэння Багародзіцы наведалі кіраўнікі мытных службаў шасці дзяржаў

17 сакавіка 2017

top.jpg

16 сакавіка 2017 года Гродзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы наведалі кіраўнікі мытных службаў Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана і Арменіі, якія прыбылі на міждзяржаўную нараду ЕўрАзЭС, якая ў гэтым годзе праходзіла ў Гродне.

Настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава) вітала высокіх гасцей і распавяла пра гісторыю манастыра, пачынаючы з XII стагоддзя.

Затым госці працягнулі дружалюбную гутарку ў ігуменскіх пакоях за кубкам чаю.

Church.by

Фотарэпартаж