Гродзенскае дабрачыннае таварыства запрашае ўсіх неабыякавых падтрымаць сваім голасам праект «Інклюзіўная пякарня «Пчала»

22 сакавіка 2021

1.jpg

Праект «Інклюзіўная пякарня «Пчала» Гродзенскага дабрачыннага таварыства лідзіруе ў найбуйнейшым у Беларусі конкурсе сацыяльных праектаў «Socialweekend». Пераможца конкурсу атрымае фінансаванне і кансультатыўную падтрымку.

Каб мара маладых людзей з інваліднасцю адкрыць пякарню магла споўніцца, трэба прагаласаваць за праект. Для гэтага 22 сакавіка не пазней 21:00 трэба адправіць СМС з тэкстам 2181 на нумар 7755. Кошт СМС складзе ад 1 бел. рубля да 1,4 бел. рубля. Грошы за СМС будуць накіраваны на падтрыманне праекта. Умовы галасавання апублікаваны па спасылцы socialweekend.by/votesw16. Па ўсіх пытаннях падтрымкі праекта можна звяртацца да кіраўніка праекта святара Паўла Сяргеева па нумарах тэлефонаў: + 375447767693 і + 375333767693; альбо на адрас электроннай пошты soc@prihod.info, а таксама на старонцы ў сацсетках www.instagram.com/paterpavel.

Некамерцыйная ўстанова «Гродзенскае дабрачыннае таварыства» адкрыта па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскап Гродзенскага і Ваўкавыскага. Заснавальнік таварыства — Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

На працягу 10 гадоў арганізацыя дапамагае людзям з інваліднасцю, шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям. На пастаяннай аснове з падапечнымі працуюць праваслаўныя святары і валанцёры праваслаўных брацтваў, якія праводзяць разнастайныя сустрэчы, спартыўныя заняткі, арт-майстэрні. Таксама пры арганізацыі працуе пункт выдачы гуманітарнай дапамогі, у якім аказваюць дапамогу 200 сем'ям.

У 2018 годзе Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт перадаў дабрачыннаму таварыству комплекс будынкаў ў гістарычным цэнтры горада. Тут плануецца стварыць цэнтр па сацыялізацыі людзей з інваліднасцю і дзяцей-сірот, а таксама ажыццяўляць розныя моладзевыя, культурныя і сацыяльныя праекты. Для гэтага распрацавана ўся неабходная юрыдычная і будаўнічая дакументацыя, праведзены капітальны рамонт будынка.

Church.by