Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Гродна ў 17-ы раз прымае гасцей Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест»

22 студзеня 2018

kolozhskiy-blagovest-2018.jpg

7-10 лютага ў храмах і на канцэртных пляцоўках Гродна выступяць 34 хоры з Чарнагорыі, Македоніі, Румыніі, Польшчы, Узбекістана, Расіі, Украіны і Беларусі.

Фестываль «Каложскі Дабравест» праводзіцца ўжо ў 17-ы раз, і цікавасць публікі да яго ўзрастае ўсё больш. Унікальнасць «Дабравеста» ў тым, што на адной сцэне сваё майстэрства могуць прадэманстраваць і сельскія хоры, і прафесійныя кансерваторскія калектывы з сусветным імем. Мэта фестывалю — развіццё пеўчай праваслаўнай культуры і захаванне народных традыцый выканання ў царкоўным мастацтве.

У гэтым годзе ацэньваць удзельнікаў песеннага форуму будзе міжнароднае журы, членамі якога з'яўляюцца прафесійныя кампазітары, дацэнты і прафесара музычных навучальных устаноў, а таксама прадстаўнікі духавенства з Францыі, Румыніі, Польшчы, Расіі, Украіны і Беларусі.

Арганізатары гатовыя забяспечыць дапамогу журналістам у прамых кантактах з любым хорам або членам журы, якія зацікавяць Вас, для інтэрв'ю, тэле - і радыёэфіру, здымкаў перадачы з іх удзелам і г. д.

Галоўнымі падзеямі мерапрыемства стануць:

- 7 лютага. Урачыстае адкрыццё. Канцэрт уладальнікаў гран-пры 2017 — Акадэмічнага хору Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (Масква) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Анегіна. Гродзенскі абласны драматычны тэатр, вул. Маставая, 35;

- 8-9 лютага. Конкурсныя праслухоўванні. Пакроўскі сабор, вул. Ажэшкі, 23;

- 10 лютага. Узнагароджанне пераможцаў і гала-канцэрт. Гродзенскі абласны драматычны тэатр, вул. Маставая, 35.

У рамках фестывалю таксама запланавана правядзенне вечара духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, розных выстаў, камерных канцэртаў харавых калектываў і г. д.

Праграма фестывалю >>

Арганізатарамі песеннага форуму выступаюць Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У мерапрыемствах фестывалю ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржаўнай улады, духавенства розных канфесій, дыпламатычнага корпуса, дзеячы мастацтва.

Кантакты: +375 33 319 43 19, дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

Гродзенская епархія / Church.by