Група паломнікаў на чале з архіепіскапам Гомельскім Сцяфанам наведала Святую Зямлю

18 верасня 2018

top.jpg

У верасні архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан разам з групай паломнікаў з Гомельскай епархіі пабываў на Святой Зямлі - у месцах, звязаных з зямным жыццём, крыжовай смерцю і Уваскрасеннем Госпада Іісуса Хрыста.

Пілігрымы наведалі гару Фавор, падняліся на гару Блажэнстваў, дзе, паводле падання, Спасіцель прамовіў Нагорную пропаведзь, пакланіліся святыням Назарэта, прайшлі Крыжовым шляхам, памаліліся ў Храме Гроба Гасподняга, а таксама былі прыняты Блажэннейшым Патрыярхам Іерусалімскім Феафілам ІІІ. Уладыка Сцяфан паднёс Яго Блажэнству абраз падзвіжніка зямлі Гомельскай - святога праведнага Іаана Кармянскага.

Гомельская епархія / Church.by