Хор Віцебскай духоўнай семінарыі выступіў на Міжнародным фестывалі «SPRAVA»

10 жніўня 2018

top.jpg

Хор Віцебскай духоўнай семінарыі выступіў пад адкрытым небам ля руін храма ХVI стагоддзя.

Выступленне адбылося ў рамках II Міжнароднага фестывалю «SPRAVA» ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Семінарскі хор пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова богаслужэбныя спевы выканаў са свайго рэпертуару.

Двухдзённы фестываль, закліканы да ўзаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі з дапамогай сучаснага мастацтва і музыкі, сабраў музыкаў і творчыя калектывы рознай скіраванасці: этна-трыо, этна-джаз-квінтэт, народныя калектывы, класічныя аркестры, дуэты і трыо.

Акрамя музычных выступленняў, гасцей мерапрыемства чакалі майстар-класы, пленэры і экскурсіі.

Віцебская епархія / Church.by