Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі

05 ліпеня 2019

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 18-21 ліпеня пройдзе традыцыйны штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна, арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі.

Злёт — гэта магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі моладзевых брацтваў, гасцямі, святарамі, магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай прыроды. Важнай часткай злёту з'яўляецца Бажэственная Літургія, таму Прычашчэнне для ўсіх удзельнікаў абавязковае.

— Сёлета падчас сплаву нас чакае сустрэча-гутарка ў нефармальнай абстаноўцы з епіскапам Веніямінам, займальная праграма, гульні, квэсты, майстар-класы, гутаркі са святарамі ля вогнішча, песні пад гітару, крыштальна чыстае паветра, мора эмоцый, — абяцаюць арганізатары.

Рэгістрацыя на ўдзел у злёце завяршаецца 15 ліпеня. Падрабязнасці на сайце Барысаўскай епархіі.

Барысаўская епархія / Church.by